Laska: Разважанні над Бібліяй
ReferenceLifestyle

Laska: Разважанні над Бібліяй

Artiom Tkaczuk · released 14 May 2026 · Open in App Store ↗

Revenue 30d not estimated
Downloads 30d not estimated
Rating 5.00 78 reviews

No in-app products collected for this app.

Rating
Belarus77%605.00
Poland18%145.00
Italy1%15.00
Latvia1%15.00
Russia1%15.00
Uzbekistan1%15.00
United Arab Emirates<1%0
Albania<1%0
Armenia<1%0
Azerbaijan<1%0

The store shows a different set in every country

Description

Laska — гэта прастора для штодзённай медытацыі над Евангеллем дня. Гэта 7 хвілін у дзень для тваёй сустрэчы са Словам, пошуку адказаў і сэнсу.

ШТО ТАКОЕ LASKA?

Laska — гэта не проста спосаб паслухаць разважанні над Евангеллем дня. Медытацыі дапамагаюць засяродзіцца, паказваюць адзін з аспектаў таго, пра што кажа Божае Слова, і ставяць пытанні, якія непасрэдна датычацца жыцця карыстальніка. Сутнасць ідэі ў тым, каб карыстальнік убачыў сябе ў гэтым Слове і не быў толькі пасіўным слухачом.

АЎТАРЫ РАЗВАЖАННЯЎ

Кожнае разважанне з'яўляецца плёнам супрацы каталіцкіх святароў і прафесійных рэдактараў. Святары ствараюць фокус медытацыі, рэдактары «шліфуюць» тэксты, а дыктары надаюць ім фінальнае гучанне. Laska супрацоўнічае з некалькімі дзясяткамі святароў з усіх дыяцэзій Беларусі.

ТЭКСТ І АЎДЫЯ

Laska прапануе штодзённыя разважанні над Евангеллем дня ў тэкставай і аўдыяверсіях. Аўдыямедытацыю можна слухаць у фонавым рэжыме. Інтэрфейс мабільнай праграмы створаны такім чынам, што карыстальнік можа адначасова слухаць аўдыя і чытаць тэкст разважання.

КОРАТКА І ПРОСТА

Laska — гэта 7 хвілін разважанняў штодня. Просты інтэрфейс дазваляе пачаць малітву ў два клікі. Самае важнае — засяродзіцца на гэтыя 7 хвілін і адкласці ўсе справы і клопаты ў бок.

ГІСТОРЫЯ РАЗВАЖАННЯЎ

Наша мабільная праграма дазваляе праглядаць разважанні за апошнія 7 дзён і на 7 дзён наперад. Проста свайпайце ўлева або ўправа!

РЭЖЫМЫ ЧЫТАННЯ

Laska прапануе светлы і цёмны рэжымы чытання. Таксама на экране тэкставай версіі разважання над Евангеллем дня можна выбраць зручны памер шрыфту.

Мы рады, што цябе зацікавіла Laska. У добры шлях!